“Строй”: ці дапаможа ён вярнуць беларусам гонар за сваё
MP3•Episode hjem
Manage episode 440881314 series 2404935
Indhold leveret af euroradiofm. Alt podcastindhold inklusive episoder, grafik og podcastbeskrivelser uploades og leveres direkte af euroradiofm eller deres podcastplatformspartner. Hvis du mener, at nogen bruger dit ophavsretligt beskyttede værk uden din tilladelse, kan du følge processen beskrevet her https://da.player.fm/legal.
У пачатку верасня ў Музеі сельскай гаспадаркі імя кс. К. Клюка, які месціцца ў Цеханаўцы, распачала працу выстава пад назвай “Строй. Кацярына Ваданосава”. Тым, хто хаця б крыху знаёмы з Кацярынай і яе творчасцю, тлумачыць нічога не трэба. Хаця не — расказаць пра выставу гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў, яе значнасць і пра тое, чаго гэта каштавала найперш самой Кацярыне, варта. Бо тут і падзея выбітная, і тое, што робіць Кацярына, вартае пашаны. Чым адметная выстава “Строй. Кацярына Ваданосава” і якіх высілкаў каштавала яе арганізацыя? Ці атрымаецца ў нас захаваць свае традыцыі ў эміграцыі і чаму гэта важна? Ці існуе цікавасць да традыцыйнага строю і хто прыходзіць у школу да Ваданосавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паэтка, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строю Кацярына Ваданосава
…
continue reading
12044 episoder