Мікалай Халезін. Пра спорт, тэатр, санкцыі, палітвязняў і Генасамблею ААН
MP3•Episode hjem
Manage episode 439130760 series 2404935
Indhold leveret af euroradiofm. Alt podcastindhold inklusive episoder, grafik og podcastbeskrivelser uploades og leveres direkte af euroradiofm eller deres podcastplatformspartner. Hvis du mener, at nogen bruger dit ophavsretligt beskyttede værk uden din tilladelse, kan du følge processen beskrevet her https://da.player.fm/legal.
У канцы верасня нью-ёркскі эксперыментальны тэатральны клуб La MaMa адкрые свой 63-і сезон новай пастаноўкай з інтрыгоўнай назвай “KS6: SMALL FORWARD” беларускага Свабоднага тэатра. Гэта аповед пра вядомую беларускую баскетбалістку Кацярыну Сныціну, якая нядаўна скончыла сваю спартовую кар'еру. Галоўную ролю выканае сама Сныціна ў тандэме з польска-брытанскай дыджэйкай Бланкай Барбарай. Дарэчы, так супала, што акурат у Нью-Ёрку збіраюцца лідары і прадстаўнікі краін-сябраў ААН на Генасамблею. Запрошаныя на мерапрыемства і Святлана Ціханоўская, і прадстаўнік рэжыму Максім Рыжанкоў. Чым адметная новая пастаноўка Свабоднага тэатра (апроч удзелу ў ёй Кацярыны Сныцінай) і чаму для прэм’еры быў абраны Нью-Ёрк? Каго чакаюць на прэм’еру і чаго беларусам чакаць ад Геасамблеі ААН? Што паўплывала на рашэнне рэжыму аб вызваленне палітвязняў і на якіх умовах Захад гатовы будзе распачаць перамовы з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
…
continue reading
12044 episoder