“Для чаго гэтае змаганне”: як дамагчыся вызвалення палітвязняў
MP3•Episode hjem
Manage episode 440746539 series 2404935
Indhold leveret af euroradiofm. Alt podcastindhold inklusive episoder, grafik og podcastbeskrivelser uploades og leveres direkte af euroradiofm eller deres podcastplatformspartner. Hvis du mener, at nogen bruger dit ophavsretligt beskyttede værk uden din tilladelse, kan du følge processen beskrevet her https://da.player.fm/legal.
Днямі Вольга Гарбунова падала ў адстаўку з пасады прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета. Сыходзіла без скандалаў, папярэдзіўшы калег пра свае намеры загадзя і даўшы ім такім чынам магчымасць знайсці кандыдатаў на замену. Тым не менш, практычна адразу пасля развітання з АПК Вольга зрабіла шэраг заяваў адносна сітуацыі з палітвязнямі, пазіцыяй дэмсілаў, перамоваў з рэжымам і гэтак далей. І словы яе гучалі досыць рэзка. Што насамрэч стала галоўнай прычынай адыходу з пасады і якія яе ідэі не знаходзілі падтрымкі ў калег па АПК? Якія існуюць падставы сцвярджаць, што рэжым гатовы ісці на змякчэнне рэпрэсій і калі разлічваць на перамовы, то з кім? Што дасць пазіцыя “не злаваць дзеда” і што мяняе ў сітуацыі вызваленне адных і арышт іншых? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова
…
continue reading
12044 episoder